Хучовы

Хоцімскіх п’яніц дружна выхоўвае разгалінаваная сям’я Хучовых

У Хоцімску прайшло пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. На яго выклікалі шэсць чалавек: жанчыну, якая прыйшла п’янай на працу, мужчыну з афарбаванай саляркай, маці пяцярых дзяцей, якая вярнулася з ЛПП. Ад імя ўлады з імі размаўляла намесніца пракурора раёна Ірына Хучова.

У той жа дзень газета апублікавала тэкст пра прафілактыку за подпісам Яўгена Хучова, намесніка начальніка аддзела аховы грамадскага парадку і прафілактыкі раённага аддзела ўнутраных спраў. Да 4 снежня ў раёне сочаць у тым ліку за тымі, хто вярнуўся з ЛПП.

У райвыканкаме за ідэалогію, друк, выбары і кадравы рэзерв адказвае намеснік старшыні Мікалай Хучоў. Ён жа ўзначальвае раённую «Белую Русь».

Мікалай і Ірына Хучовы працуюць побач не першы год: у 2017 годзе яны значыліся ў адной групе адзінага дня інфармавання, яна ўжо тады была намесніцай пракурора.

У снежні 2024 года тыя ж Хучовы апынуліся ў авангардзе пераследу хоцімскіх «экстрэмістаў»: тады за палітычныя правапарушэнні ў райцэнтры на шэсць тысяч жыхароў пакаралі 24 чалавекі.

Хоцімчаніну, які п’е, прасцей кінуць піць, чым знайсці ў раённай вертыкалі суразмоўцу не з прозвішчам Хучоў.

Фота hotimsk.by

← Усе навіны Магілёва