Дваццацівасьмігадовы кіроўца самазвала Shacman загінуў на пілараме ў Магілёўскай вобласці. Увечары 3 лістапада ён прывёз туды бутавы камень. Падчас разгрузкі кузаў зачапіў высакавольтную лінію і машына загарэлася.
Кіроўца паспрабаваў выбрацца з кабіны і, паводле папярэдніх даных, загінуў ад удару токам.
Месца здарэння агледзелі следчыя разам са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, па канфіскаваных рэчах прызначаны экспертызы. Абставіны гібелі высвятляе Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.
Фота: Следчы камітэт.
