Volvo V60

Магілёвец пасля сваркі з сваёй жанчынай закідаў смеццем з балкона чужую Volvo

Уладальнік Volvo V60 пакінуў аўтамабіль каля дома на адной з цэнтральных вуліц Магілёва і адышоў хвілін на пяць. Вярнуўшыся, ён убачыў пашкоджанні на даху і заднім крыле, а побач з машынай – аскепкі шкла і бляшанку. Гаспадар адразу пайшоў у міліцыю.

На знаходках судовыя эксперты выявілі сляды рук. Адбіткі былі ў базе і належалі саракатрохгадоваму жыхару таго самага дома, каля якога стаяла машына.

Высветлілася, што мужчына выпіваў і пасварыўся з сужыцелькай. Выйшаўшы на балкон пакурыць, ён са злосці скінуў уніз бляшанку з недакуркамі, гранёную шклянку і дэзадарант. Распачата крымінальная справа аб хуліганстве.

Сужыцелька ў гэтай сварцы не пацярпела. Дасталося таму, хто адышоў ад сваёй машыны на пяць хвілін.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

← Усе навіны Магілёва