Рамонтныя працы ў кватэры магіляўчанкі аказаліся азмрочаныя крадзяжом залатога пярсцёнка адным з рабочых.
26-гадовая жыхарка Магілёва пасля рамонту ў сваёй кватэры не далічылася дарагога ювелірнага ўпрыгожання. Як высветлілася, залаты пярсцёнак знік не без дапамогі аднаго з нанятых рабочых.
Жанчына звярнулася ў Кастрычніцкі РАУС Магілёва. Міліцыянеры ўстанавілі, што да знікнення каштоўнасці датычны 37-гадовы мужчына, які напярэдадні працаваў у яе кватэры.
Падчас рамонту ён зайшоў у спальню і заўважыў залаты пярсцёнак у падарункавай упакоўцы. Чужое ўпрыгажэнне настолькі зацікавіла рабочага, што пасля заканчэння працы ён забраў яго з сабой. Праўда, доўга захоўваць здабычу мужчына не стаў. Пярсцёнак аднёс у ламбард, а атрыманыя грошы патраціў на ўласныя патрэбы.
Цяпер у адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа, хоць ён і цалкам кампенсаваў урон – больш за адну тысячу рублёў. У міліцыі пасля гэтага выпадку параілі гаспадарам кватэр не пакідаць грошы і каштоўнасці навідавоку, калі ў доме працуюць чужыя людзі.
Скрыншот: ТГ “Міліцыя Магілёўшчыны”
