пракуратура

Асіповіцкая пракуратура адмяніла закупку ў “не таго” пастаўшчыка

Закупка на 100 тыс. рублёў адной з сельгасарганізацый Асіповіцкага раёна прызнана незаконнай і адменена па ініцыятыве мясцовай пракуратуры.

Сельскагаспадарчая арганізацыя закупіла бетонную сумесь за кошт уласных сродкаў. Аднак у Беларусі купляць у таго каго хочаш – нельга. Пракуратура выявіла, што грошы пайшлі камусьці, хто, па іх меркаванні, не варты. Такімі лічацца, згодна пастановы ўрада  №168 ад 7 красавіка 2026 года, тыя, хто дапускаў разнастайныя падатковыя правапарушэнні, розныя падатковыя, маёмасныя і карупцыйныя злачынствы, а таксама фізічныя і юрыдычныя асобы, “датычныя да экстрэмістскай і тэрарыстычнай дзейнасці”.

У выніку працэдура закупкі адменена, а службовай асобе, якая дапусціла такое парушэнне абвешчана афіцыйнае папярэджанне.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва