Прыватны дом на вуліцы Краснапольскай загарэўся днём 5 лістапада. Суседзі выклікалі ратавальнікаў у 13:41. Да прыезду падраздзяленняў МНС будынак гарэў адкрытым полымем.
У адным з пакояў ратавальнікі знайшлі загінулых – 53-гадовую жанчыну і яе 35-гадовага сына.
Пошукам перашкаджалі абваленыя канструкцыі, высокая тэмпература і шчыльнае задымленне.
Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці і маёмасць у доме.
Следчыя разглядаюць дзве асноўныя версіі узгарання: парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Канчатковая прычына пакуль не ўстаноўлена.
На месцы працуюць следчыя, спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і супрацоўнікі МНС. Яны аглядаюць дом і апытваюць відавочцаў.
