просрочка

У Краснаполлі пратэрмінаваныя прадукты сабралі ў цэнтры крамы і прадавалі са зніжкамі

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці выявіў парушэнні пры продажы прадуктаў у сеткавых крамах Краснаполля і Крычава.

У адной з крамаў Краснаполля правяральнікі выявілі малочныя і кулінарныя вырабы, тэрміны прыдатнасці якіх скончыліся ад адных да 18 сутак таму.

Замест таго каб прыбраць пратэрмінаваную прадукцыю з продажу, яе сабралі ў адным месцы ў цэнтры гандлёвай залы.

Больш за 50 адзінак тавараў прапаноўвалі пакупнікам са зніжкамі да 50 працэнтаў.

У гэтай жа краме прадаваліся фрукты з прыкметамі гнілі і пашкоджанай лупінай.

Па выніках праверкі няякасную прадукцыю знялі з продажу. Наймальнік пазбавіў загадчыцу крамы прэміі. Працу гандлёвага аб’екта ўзялі на асаблівы кантроль.

Фота тэлеграм-канал КДК.

← Усе навіны Магілёва