падаткі

Лічыўся кіроўцам, кіраваў дзвюма фірмамі. У Магілёве пакінулі ў сіле прысуд за нявыплату падаткаў

Магілёўскі абласны суд пакінуў у сіле прысуд заснавальніку дзвюх будаўнічых арганізацый.

Фармальна мужчына працаваў кіроўцам, а дырэктарскія пасады ў розны час займалі яго блізкія сваякі.

Аднак фактычна менавіта ён кіраваў бізнесам, кантраляваў выручку і распараджаўся грашыма.

Раней прадпрымальнік ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і быў пазбаўлены права займаць кіруючыя пасады.

Згодна з абставінамі, устаноўленымі судом, афармленне бізнесу на сваякоў дазваляла абыходзіць гэтую забарону.

Выручку размяркоўвалі паміж дзвюма арганізацыямі, каб прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. У выніку не былі выплачаны падатак на прыбытак, ПДВ і падаходны падатак на агульную суму 454 800 рублёў.

Падчас разгляду справы мужчына цалкам прызнаў віну. Суд прызначыў яму тры гады пазбаўлення волі, штраф у памеры 1000 базавых велічынь – 45 000 рублёў – і забарону займаць кіруючыя пасады на чатыры гады і дзесяць месяцаў.

Асуджаны абскардзіў прысуд, аднак абласны суд пакінуў яго ў сіле.

Выява ілюстрацыйнага характару.

← Усе навіны Магілёва