Знаходзячыся ў гаспадарцы «Гавяды-Агра» Шклоўскага раёна Лукашэнка запатрабаваў павялічыць экспарт беларускага харчавання з 10 да 20 мільярдаў долараў. Тэрмін ён не назваў. Сама гаспадарка, дзе прагучала гэтая лічба, стратная: выдаткі там перавышаюць даходы.
Апетыт дзеда рос паступова:
- Праграма развіцця краіны на 2021-2025 гады прадугледжвала на 2025 год 7 мільярдаў долараў.
- У сакавіку 2025 года Лукашэнка назваў планам 9 мільярдаў і дадаў: «Больш не прашу».
- У лістападзе 2025 года задачай на 2026 год ён абвясціў 9,5 мільярда.
- Вынік 2025 года склаў 10 мільярдаў – рэкорд.
- Праз год у Гавядах прагучала ўжо 20 мільярдаў.
За пяць гадоў план вырас амаль утрая, а за апошні год – удвая, хоць задача на 2026 год складала 9,5 мільярда.
Вытворчасць пад гэтыя лічбы не расце. У 2025 годзе сельская гаспадарка краіны дадаткова дала 0,2 працэнта ў супастаўных цэнах. Магілёўская вобласць выпусціла прадукцыі на 4,2 мільярда рублёў – менш за ўсе вобласці.
Гавяды таксама не падобныя да крыніцы падваення. Малочнатаварны комплекс «Гавяды» ў верасні жыў за кошт абласнога бюджэту.
Парадак там наводзілі пяць магілёўскіх прадпрыемстваў, а кормараздатчык падарыў Лукашэнка.
Мяса, паводле справаздачы гаспадаркі, дае да 5 працэнтаў рэнтабельнасці, а павышаць закупачныя цэны на ялавічыну Лукашэнка не дазволіць.
Работнікам гаспадаркі ён сказаў, што больш не прыедзе выдзяляць грошы і «губернатар» з бюджэту таксама не дасць. «Мы даём вам вуду. Ідзіце лавіце рыбу» – паабяцаў усебеларускі рыбак. Улоў ён ужо падлічыў – удвая большы за леташні.
Фота: прэс-служба Лукашэнкі.
