Таксі

Журналісты Магілёўшчыны трэці месяц запар расказваюць пра адны і тыя ж таксі

Тэкст падатковай інспекцыі Магілёўскай вобласці пра таксі зноў выпусцілі бабруйскія журналісты – гэтым разам пад загалоўкам «Выйсці з ценю». Слова ў слова той самы тэкст газета ўжо друкавала ў пачатку кастрычніка, а раённая газета Магілёўскага раёна «Прыдняпроўская ніва» – яшчэ ў канцы верасня.

Вынікі ў ім па-ранейшаму падведзены за восем месяцаў, хоць прайшло ўжо дзесяць: 95 пастаноў аб штрафах за касы і плацежныя тэрміналы на 890 тысяч рублёў, тры правераныя перавозчыкі і 3,5 мільёна рублёў да выплаты ў бюджэт. Тую ж суму падаткавікі называлі ў чэрвені, даючы справаздачу за пяць месяцаў. За лета яна не вырасла ні на рубель.

Статыстыку ілюструюць тры перавозчыкі. Двух з іх падатковая паказвала яшчэ вясной:

  • бабруйскае прыватнае прадпрыемства перавяло таксі на падкантрольную фірму са спрошчанай сістэмай падаткаабкладання і хавала выручку ад будаўнічых работ – больш за два мільёны рублёў да выплаты, штраф паўмільёна рублёў і крымінальная справа супраць ўласніка, пра якія падатковая паведаміла ў маі;
  • быхаўскаму таварыству з абмежаванай адказнасцю вясной даналічылі 172,8 тысячы рублёў, з іх 83,3 тысячы падаходнага падатку з 320,5 тысячы рублёў заробку ў канвертах.

Трэці выпадак – магілёўскае таварыства з абмежаванай адказнасцю, якому прад’явілі да выплаты 129,7 тысячы рублёў падаткаў: 483,3 тысячы рублёў работнікі атрымалі з наяўнай выручкі кіроўцаў і грошай на гаспадарчыя патрэбы.

Дзяржаўныя СМІ паўтарылі ўсё тры разы – разам з тымі ж трыма таксі.

Фота ілюстрацыйнага характару.

← Усе навіны Магілёва