Марожанае з назвамі пеністых він прыдумалі для навагодніх свят на Магілёўскай фабрыцы марожанага.
“Трохі залатога мігацення, трохі чараўніцтва і прадчуванне свята, якое хочацца падоўжыць. Мы падрыхтавалі для вас нешта асаблівае. Пакуль пакінем навінкі ў паўзмроку… але хутка пакажам іх ва ўсёй прыгажосці. Зусім хутка – пеністы настрой свята” – паведамляюць магілёўскія марожаншчыкі пра марожанае “Прасека з фісташкай” і “Ігрыстае з клубнікай”.
Нягледзячы на наўпроставы намёк на пеністыя віны, на фабрыцы сцвярджаюць, што гэтая прадукцыя не ўтрымлівае алкаголь. Такая акалічнасць ставіць пад пытанне мэтазгоднасць выкарыстання вінных назваў. Але, калі ўжо на Магілёўскай фабрыцы марожанага вырашылі выкарстоўваць назвы спіртных напояў у сваёй прадукцыі, то можна параіць звярнуць увагу на такія агульнавядомыя назвы алкагольных вырабаў як Red Bull, Hennessy, Jack Daniel’s, Tequila, Metaxa і іншыя. Магчыма, не толькі пад Новы год, але і ў іншыя часы гэта прыцягне ўвагу патэнцыйных пакупнікоў. Хаця чамусьці выклікае сумневы поспех такога падыхода.
Фотаздымак: leva.by
