энкавэдзіст

Імёны энкавэдзіста і рэпрэсаванага прапануюць надаць дзвюм вуліцам у Магілёве

Імёнамі былога кіраўніка магілёўскай школы НКВД-НКДБ Мікалая Калугіна і рэпрэсаванага географа Аркадзя Смоліча хочуць назваць дзве новыя вуліцы ў абласным цэнтры.

Камісія па тапаніміцы і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва разгледзела пытанне аб прысваенні найменняў новым элементам вулічна-дарожнай сеткі абласнога цэнтра. Яна прапануе прысвоіць вуліцам у мікрараёне Саломінка-2 імёны Мікалая Калугіна і Аркадзя Смоліча.

Аркадзь Смоліч, які нарадзіўся на Клічаўшчыне – дзеяч беларускага нацыянальнага руху, адзін з кіраўнікоў БНР, навуковец у галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі і геаграфіі. Прафесар. Член Прэзідыума Беларускай акадэміі навук. Быў рэпрэсаваны і расстраляны ў 1938 годзе.

У сваю чаргу Мікалай Калугін у Беларусі не нарадзіўся, затое ад 3 верасня 1940 года па ліпень 1941 года быў начальнікам Магілёўскай міжкраёвай школы НКВД. 12 ліпеня 1941 года абласны штаб прызначыў яго камандзірам зводнага палка народнага апалчэння (з НКВД, НКДБ і курсантаў школы НКВД/НКДБ), у склад якога ўваходзілі тры батальёна. Полк удзельнічаў у абароне горада, у прарыве з акружэння 25-26 ліпеня 1941 года. Калугін трапіў у палон, перажыў яго, пасля вайны быў рэпрэсаваны. Разам з маёрам дзяржаўнай бяспекі П.Чыставым Калугін быў самым высокапастаўленым чэкістам, які трапіў у нямецкі палон. Па некаторых звестках быў рэабілітаваны і працягнуў службу ў КДБ з паніжэннем у званні. Выйшаў у адстаўку ў званні палкоўніка.

Фотаздымак: vestnikmogileva.by

← Усе навіны Магілёва