другая пенсія

«Масава» – гэта кожны пяцідзясяты: колькі работнікаў Магілёўшчыны назапашваюць на другую пенсію

Горацкі раённы аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва даў справаздачу пра «другую пенсію» ў Магілёўскай вобласці. Было заяўлена, што жыхары вобласці масава далучаюцца да праграмы.

На канец верасня 2026 года ў вобласці было 8442 работнікі, за якіх наймальнікі пералічваюць узносы на дадатковую назапашвальную пенсію. З пачатку года ўдзельнікаў стала больш на 2,5 тысячы, або на 41 працэнт.

Аднак у эканоміцы вобласці ў жніўні была занята 411 тысяч чалавек.

Значыць, на дадатковую пенсію назапашвае прыкладна кожны пяцідзясяты работнік. Рост на 41 працэнт атрымаўся дзякуючы малой пачатковай базе: у студзені ўдзельнікаў было менш за шэсць тысяч.

Схема працуе з 1 кастрычніка 2022 года: работнік адлічвае ад аднаго да дзесяці працэнтаў заробку, а наймальнік дадае столькі ж, але не больш за тры працэнты, і бярэ іх з абавязковага ўзносу ў фонд.

Найбольш актыўна, паводле звестак фонду, назапашваюць работнікі Дрыбінскага, Мсціслаўскага і Шклоўскага раёнаў. Па вобласці ў цэлым праз чатыры гады пасля запуску праграмы «масава» азначае два работнікі са ста.

Што ўжо дакладна квітнее ў вобласці, дык гэта масавая хлусня.

Фота ілюстрацыйнага характару.

← Усе навіны Магілёва