Пракуратура польскага горада Пултуск абвесціла ў вышук 22-гадовага жыхара Бабруйска Данілу Дзярноўскага.
Згодна з абвесткай на сайце пракуратуры, Дзярноўскі нарадзіўся 18 снежня 2003 года ў Бабруйску, яго бацькоў завуць Дзяніс і Наталля.
Маладому чалавеку інкрымінуюць махлярства, за якое ў Польшчы прадугледжана адказнасць ад шасці месяцаў да васьмі гадоў турмы.
Справа, па якой падазраюць Дзярноўскага, зарэгістраваная яшчэ ў 2024 годзе.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
