Бароўскі

Датычнага да рэпрэсій пракурора Магілёва павысілі да намесніка пракурора вобласці

Новым намеснікам пракурора Магілёўскай вобласці прызначаны цяпер ужо былы пракурор Магілёва Аляксандр Бароўскі.

Для прадстаўлення абласной пракуратуры Бароўскага на новай пасадзе ў Магілёў прыехаў намеснік Генеральнага пракурора Максім Варонін. Распавядаючы пра новапрызначанага, госць з Мінску “адзначыў высокую ступень даверу і асаблівую адказнасць, ускладзеную на Аляксандра Бароўскага. Пажадаў яму паспяховай далейшай службы”. 

Разам з тым у дзейнасці Бароўскага ёсць тое, што ставіць пад знак вялікага пытання адносна выканання законаў. Як сведчыць правабарончая арганізацыя Dissidentby, Бароўскі, займаючы пасаду пракурора горада Магілёва, датычны да падтрымкі і забеспячэння функцыянавання рэпрэсіўнай судова-пракурорскай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

“Падтрымліваў абвінавачванні па палітычна матываваных справах, спрыяў пераследу грамадзян за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага Звязу за ўдзел у сур’ёзных парушэннях правоў чалавека і фальсіфікацыі правасуддзя ў дачыненні да грамадзян, якія выказвалі палітычную і грамадзянскую нязгоду” – адзначаюць праваабаронцы.

Новым пракурорам Магілёва прызначаны Дзяніс Іванькоў, які да гэтага займаў пасаду пракурора Асіповіцкага раёна.

Фотаздымак: “Веснік Магілёва”

← Усе навіны Магілёва