Увечары на скрыжаванні Мінскай шашы і вуліцы Каліноўскага ў Магілёве Lada збіла васямнаццацігадовую дзяўчыну на электрасамакаце.
51-гадовы кіроўца паварочваў налева, а магіляўчанка ў гэты час перасякала дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе, не сышоўшы з самаката.
Дзяўчыну з траўмамі адвезлі ў бальніцу.
Фота скрыншот відэа «Міліцыя Магілёўшчыны».
