заробак

У Магілёве дырэктара будаўнічай фірмы пакаралі за нявыплату заробку 15 работнікам

Кіраўнік прыватнай будаўнічай арганізацыі ў Магілёве не разлічыўся з 15 работнікамі за чэрвень 2026 года. Агульная сума запазычанасці склала 38 тыс. рублёў.

Парушэнне працоўнага заканадаўства выявіла гарадская пракуратура падчас праверкі. Кіраўніку прадпрыемства вынеслі прадпісанне з патрабаваннем неадкладна выплаціць людзям належныя грошы. Аднак выконваць патрабаванне пракуратуры дырэктар не спяшаўся.

У вызначаны тэрмін ён паведаміў, што запазычанасць пагашана толькі перад адным работнікам. Той атрымаў крыху больш за 1,3 тыс. рублёў. Астатнія 14 чалавек па-ранейшаму чакалі сваіх грошай.

За неналежнае выкананне пракурорскага прадпісання кіраўніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. І толькі пасля гэтага на прадпрыемстве знайшлі магчымасць цалкам разлічыцца з работнікамі.

Як паведамляе пракуратура Магілёва, уся запазычанасць была пагашана.

Фотаздымак: Генеральная пракуратура

← Усе навіны Магілёва