Пажарны

Рэканструкцыя Ленінскай у Магілёве дайшла да Пажарнага завулка – са спазненнем на два з паловай гады

Рэканструкцыя пешаходнай Ленінскай у Магілёве дабралася да Пажарнага завулка – гэта трэцяя чарга работ. У завулку ўжо новы асфальт і новая схема руху. Хутка з’явяцца кішэні для паркоўкі: раней машыны стаялі злева па ходзе руху, цяпер будуць стаяць справа. Скончыць абяцаюць да Новага года.

У дворыку каля завулка паставяць дзве скульптуры – фатографа і пажарнага, а побач кніжную будку.

У студзені 2024 года дырэктар інстытута «Магілёўграмадзянпраект» Сяргей Баранаў прадстаўляў канцэпцыю рэканструкцыі. Тады абяцалі, што ўжо да лета 2024 года работы пройдуць ад плошчы Славы да Пажарнага завулка. Дайшлі яны толькі да лістапада 2026-га.

Скульптур у той канцэпцыі таксама было больш. Бронзавага пажарнага збіраліся паставіць каля пажарнай часці, а «мастака», «банкіра», «трубача» і «студэнта» – каля іншых пазнавальных будынкаў. Пажарны да свайго завулка дабраўся, фатографа ў тым спісе ўвогуле не было. Банкір, трубач і студэнт пакуль чакаюць сваёй чаргі.

Фота mogilev.media

← Усе навіны Магілёва