мясакамбінат

На адкрыцці крамы Магілёўскага мясакамбіната ў Мінску стаяла міліцэйская ганаровая варта

З вялікай помпай адкрыў сваю трэцюю па ліку фірмовую краму ў Мінску Магілёўскі мясакамбінат, выставіўшы нават ганаровую варту з Унутраных войск.

Новая мясная крама з’явілася ў сталіцы на гэтым тыдні. Здавалася б шэраговая падзея, важная хіба толькі для яе ўладальніка – Магілёўскага мясакамбіната – была абстаўлена так, нібыта ёсць нечым лёсавызначальным для ўсёй краіны. Пэўна, менавіта так можна разглядаць удзел у адкрыцці не толькі гендырэктара ААТ “Магілёўскі мясакамбінат” Аляксандра Мілюціна, але таксама намесніка міністра унутраных спраў – камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова.

Праўда, не толькі гэтыя два чалавекі, на першы погляд, вельмі занятыя, прынялі ўдзел у насамрэч шараговым і дробным мерапрыемстве. Побач была выстраена ганаровая варта са сцягамі, а сярод спецыяльна запрошаных “ганаровых” гасцей былі іншыя высокапастаўленыя вайскоўцы і нават праваслаўны святар.

Для іх, а таксама для тых, хто прыйшоў паглядзець на пампезнасць адкрыцця невялічкай крамы, была наладжана дэгустацыя. 

Фотаздымак: Магілёўскі мясакамбінат

← Усе навіны Магілёва