Краснае

На Магілёўшчыне за тры гады ліквідаваны сем прыходаў БПЦ

З лістапада 2023 года па 13 лістапада 2026 года ў Магілёўскай вобласці ліквідавана сем прыходаў Беларускай праваслаўнай царквы. Яшчэ чатыры – у стадыі ліквідацыі.

Агулам за апошнія тры гады ў Беларусі ліквідаваны ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі 40 прыходаў БПЦ. Таксама па сем, як і на Магілёўшчыне, іх ліквідавана ў Брэсцкай і Мінскай абласцях. У Віцебскай і Гомельскай – па пяць. Больш за ўсё гэты працэс праявіўся ў Гродзенскай вобласці.

Пры гэтым ліквідацыя яшчэ шэсці прыходаў БПЦ пакуль не завершана. Большасць з іх, а гэта чатыры прыходы, знаходзяцца на Магілёўшчыне. Гэта абшчыны ў вёсках Цяцерына Круглянскага раёна, Несята Клічаўскага раёна, Панкратавічы Бабруйскага раёна і Краснае Асіповіцкага раёна. Яшчэ два такіх прыходы знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці.

Як падкрэслівае тэлеграм-канал “Хрысціянская візія”, гэта колькасць выяўленых выпадкаў, а не вычарпальная статыстыка па БПЦ.

Фотаздымак храма ў вёсцы Краснае Асіповіцкага раёна: bobreparhiya.by

← Усе навіны Магілёва