Жытні хлеб

У Крычаве праблемы з жытнім хлебам

Жыхарка Крычава паскардзілася, што жытні хлеб знік з паліц прадуктовых крам у горадзе. 

“Вось цяпер у нас у Крычаве не бачу жытняга хлеба. Чаму перасталі сеяць жыта, з ячменю хлеб смачней? Раней вотруб’е ішло на корм жывёле, сёння пераконваюць людзей, што гэта вельмі карысны хлеб” – напісала крычаўлянка Вольга Уладзіміраўна ў тэлеграм-канале “Вячэрні Магілёў”.

Варта адзначыць, што праблема адсутнасці жытняга хлеба раней вельмі яскрава праявілася ў суседняй Расіі, дзе сеяць жыта сталі значна менш з-за нявыгаднасці. “За 35 гадоў збор жыта ў Расіі скараціўся больш чым у 15 разоў. У 1990 годзе ён складаў 16,4 млн тон. У 2024 годзе чакаўся ўраджай у 1,2 млн тон” – распавядала выданне Agriexpert.ru.

Пры гэтым у снежні 2025 года яно паведамляла, што для выпякання жытнёвага хлеба завозілася сыравіна пераважна з Беларусі. Магчыма, менавіта вывазам жытнёвага збожжа ў Расію і тлумачыцца дэфіцыт жытняга хлеба ў Крычаве.

Фотаздымак: pchela.news

← Усе навіны Магілёва