ПроБобруйск

Тэлеграм-канал “Вячэрняга Бобруйска” зноў змяніў назву

Тэлеграм-канал “Вечернего Бобруйска” цяпер называецца “ПроБобруйск”.

Змена адбылася 6 кастрычніка 2026 года. Да апошняга часу тэлеграм-канал меў назву “Рекламный Бобруйск”. Аднак спасылкі ў паведамленнях, размешчаных там, вялі выключна на сайт komkur.info, раней больш вядомы як “Коммерческий курьер”.

Нагадаем, што змены пасля разгрому рэдакцыі “Вечернего Бобруйска” 28 траўня 2025 года, яго рэсурсы пачалі перажываць пэўныя змены. Менавіта тады на месцы тэлеграм-канал “Вечерний Бобруйск” з’явіўся тэлеграм-канал “Рекламный Бобруйск”. Пачынаючы з 19 чэрвеня 2025 года, там сталі з’яўляцца новыя паведамленні. У асноўным яны насілі характар перапостаў, але потым стала больш уласнай інфармацыі. 

Створаны рэдакцыяй яшчэ да мінулагодніх падзей раней сайт Magilev.by, цяпер можна лічыць таксама сайтам “Вечернего Бобруйска”, бо існуючая на ім бабруйская рубрыка распавядае пра бабруйскія навіны і падзеі. Уласна сайт “Вечернего Бобруйска” не абнаўляецца ад траўня 2025 года.

Што ж тычыцца тэлеграм-канала “ПроБобруйск”, то ён стаў змяшчаць менш спасылак на тую інфармацыю, якая друкуецца ў іншых рэсурсах. Пры гэтым таксама як komkur.info, рэкламуе новыя выпускі “Вечернего Бобруйска”.

Фотаздымак: ТГ “ПроБобруйск”

← Усе навіны Магілёва