Пасля адкрыцця магазінаў у Мінску і Гомелі новая сетка магазінаў касметыкі і бытавой хіміі Oliva з’явілася ў Бабруйску.
Новы магазін месціцца на вуліцы Пушкіна 184-1. Сетка Oliva, якая развіваецца ў сегменце драгеры, належыць кампаніі “Дабраном”, якая ў сваю чаргу валодае сеткамі магазінаў “Капеечка” і “Маяк”.
У Oliva кажуць, што яна будзе арыентавацца на шырокую аўдыторыю і даступны цэнавай сегмент.
“Мы працягваем пашыраць Oliva і рады адкрываць новыя крамы ў гарадах Беларусі. Для нас важна, каб пакупнікі маглі знайсці побач з домам шырокі выбар якасных тавараў для прыгажосці, догляду і дома па даступных цэнах. Бабруйск – яшчэ адзін важны крок у развіцці сеткі, і мы разлічваем, што Oliva стане зручным месцам для паўсядзённых пакупак», – адзначаюць прадстаўнікі Oliva.
Да канца 2026 года сетка плануе адкрыць каля 50 магазінаў па Беларусі. Кірунак онлайн-продажаў пакуль прапрацоўваецца.
Фотаздымак: komkur.info
