картка

У Магілёве дачка за дзень патраціла тысячу рублёў з карткі бацькі

Шасцідзесяціпяцігадовы магілёвец убачыў, што за адзін дзень з яго рахунку знікла каля тысячы рублёў, і пайшоў у Ленінскі РАУС. Супрацоўнікі аддзела па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці высветлілі, што грошы траціла яго 43-гадовая дачка – яна нідзе не працуе і раней была судзімая. 

Жанчына наведала бацьку, незаўважна выцягнула банкаўскую картку з кішэні яго курткі, якая вісела ў пярэднім пакоі, і пайшла. 

Бацькавай карткай яна расплачвалася ў розных крамах за прадукты і спіртное. На магілёўку завялі крымінальную справу.

Фота ілюстрацыйнага характару.

← Усе навіны Магілёва