экалогія

За дзевяць месяцаў шкода магілёўскай прыродзе склала амаль 143 тысяч рублёў

Колькасць парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства за студзень-верасень 2026 года аказалася большай чым летась. У асноўным інспектары бачаць няправільна выкінутае смецце.

Паводле Магілёўаблкампрыроды, за мінулыя дзевяць месяцаў 2026 года выяўлена 264 факты прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, агульны памер якога склаў 142 893 рублёў. Летась за той жа перыяд было 254 факты прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, агульны памер якога склаў 887 тыс. руб.

Сёлета па фактах выяўленых парушэнняў у дачыненні да вінаватых асоб вынесена 429 пастаноў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў на агульную суму 513 тыс. рублёў. Летась у дачыненні да вінаватых асоб вынесена 391 пастанова аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў на агульную сума якога склала 588 тыс. рублёў.

Сёлета 1186 асоб, якія ўпершыню ўчынілі правапарушэнне, вызваленыя ад адміністрацыйнай адказнасці з прымяненнем прафілактычнай меры ўздзеяння ў выглядзе папярэджання. Летась такіх асоб было 1247.

Як у гэтым годзе, так і ў мінулым асноўная частка парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства выяўлена ў галіне абыходжання з адходамі. 

Фотаздымак: www.tribunapracy.by

← Усе навіны Магілёва