Дваццаць шэсць таксістаў Асіповіч аштрафаваны за парушэнне парадку прыёму сродкаў плацяжу.
Падатковая інспекцыя па Асіповіцкім раёне сур’ёзна ўзялася за мясцовых таксістаў.
Праверка ўстанавіла “парушэнні парадку прыёму сродкаў плацяжу і парушэнне парадку выкарыстання касавага абсталявання, аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў, плацежных тэрміналаў, выкарыстання і ўліку сродкаў кантролю, прызначаных для ўстаноўкі на касавае абсталяванне”.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 26 чалавек. Агульная сума штрафаў склала 10,8 тысячы рублёў.
Фота ілюстрацыйнага характару з адкрытых крыніц.