Дзевяць работнікаў лясной гаспадаркі Чавушчыны сталі фігурантамі адміністратыўных спраў аб парушэннях у абыходжанні з драўнінай.
Як выявілі пракуроры, службовымі асобамі лесагаспадарчай установы парушаліся патрабаванні аб штодзённым уліку драўніны, вывезенай на прамежкавыя лесапрамысловыя склады. Агульны аб’ём не ўлічанай драўніны перавысіў 80 м3.
Таксама пракуроры знайшлі выпадкі парушэння парадку агляду лесасек і несвоечасова вывезеную нарыхтаваную дзелавую і дроўную драўніну агульным аб’ёмам 65 м3. Пры гэтым ласніцтвы складавалі драўніну (2387 м3) не там дзе мелі права – на землях сельскагаспадарчага прызначэння і на ўчастках, не ўказаных у дазвольнай дакументацыі.
У выніку ў адрас кіраўніка лесагаспадарчай арганізацыі ўнесена прадстаўленне, а ў дачыненні да дзевяці службовых асоб, якія дапусцілі парушэнні, ініцыяваны адміністрацыйны працэс.
Фотаздымак: Генеральная пракуратура РБ
