бычкі

Узбекі пакажуць беларусам на Слаўгарадчыне, як гадаваць бычкоў

У Слаўгарадскім раёне сумесна з узбекамі плануюць запусціць агромністы інвестыцыйны праект па гадоўлі буйной рагатай жывёлы.

Жывёлагадоўчыя комплексы на 10 тысяч галоў плануе размясціць каля вёскі Бязуевічы ТАА «СП АграМіт» на тэрыторыі 212 га. Потым інвестар з Узбекістана хоча дадаць да гэтай плошчы яшчэ тры гектары. 

Сумесны беларуска-ўзбекскі праект рэалізуецца ў рамках новай хвалі ўзаемнага супрацоўніцтва: інвестары з Узбекістана бяруць у доўгатэрміновую арэнду зямлі ў Беларусі для вырошчвання жывёлы і наступнага экспарту якаснай мясной прадукцыі, піша праўладная прэса. А старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Максім Патапенка кажа пра новыя працоўныя месцы і “сур’ёзныя ўліванні ў эканоміку”.

Нагадаем, што Слаўгарадскі раён адносіцца да паўднёва-ўсходняй часткі Магілёўскай вобласці, якую ўжо больш за 10 гадоў эканамічны геній з Мінска ўсё развівае, але развіць не можа, нягледзячы на агромністыя капіталаўкладанні ў яе. Людзей у гэтым паўднёва-ўсходнім “раі” з кожным годам становіцца ўсё менш

А калі ўлічыць, што падзёж буйной рагатай жывёлы стаў ледзьве не нацыянальнай трагедыяй, якую спрабуюць ліквідаваць, дасылаючы на фермы пракурораў, то за лёс “СП АграМіт” становіцца вельмі трывожна.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва