13 жніўня Магілёўскі аблвыканкам падвёў вынікі першага паўгоддзя. Зноў не абышлося без жадання, якое стала ўжо звыклым, выдаваць жаданае за сапраўднае.
Анатоль Ісачанка заявіў, што прамысловасць вобласці хоць і павольнымі тэмпамі, але набірае абароты.
Насамрэч павольнымі тэмпамі прамысловасць вобласці абароты змяншала: прадукцыі выпушчана на 8 526,7 мільёна рублёў, гэта 95,5 працэнта да мінулага года. Мы маем справу не з запаволеным ростам, а падзеннем амаль на пяць працэнтаў. Калі што і набірае абароты, дык толькі хлусня чыноўнікаў пра ўсеагульны дабрабыт.
Фота: “Магілёўскія ведамасці”.
