пажары

На Крычаўшчыне не зніжаецца колькасць пажараў і расце лічба загіблых

Сітуацыя з пажарамі ў Крычаўскім раёне застаецца складаная – у першай палове жніўня ў агні там загінулі людзі.

Гэтыя людзі загнулі ў пажарах, якія адбыліся толькі з 1 па 16 жніўня. За гэты час у раёне адбылося тры пажары. Такую інфармацыю з пасяджэння райвыканкама апублікавала крычаўская раёнка. Дакладная колькасць загінулых не ўказваецца, аднак паколькі гаворка ідзе пра множны лік, то значыць іх было не менш за двух. У мінулым годзе са студзеня па верасень у агні загінуў у раёне адзін чалавек.

Таксама з 1 студзеня 2026 года па 16 жніўня 2026 года ў Крычаўскім раёне зафіксавана 14 пажараў – столькі іх было і летась. 

Большасць сёлетніх пажараў (10) адбыліся ў жылым фондзе. Асноўнай прычынай лічыцца неасцярожнае абыходжанне з агнём і парушэнне правілаў пры прыладзе і эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Фотаздымак: Следчы камітэт РБ

← Усе навіны Магілёва