У Горацкім раёне ў індывідуальнага прадпрымальніка знайшлі дзвесце сорак літраў афарбаванага дызельнага паліва. Гаручае ён купляў у кіроўцы адной з сельскагаспадарчых арганізацый: той пасля змены зліваў салярку ў каністры і за грошы перадаваў іх знаёмаму. Прадпрымальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, у дачыненні да кіроўцы ідзе праверка ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.
Мяняюцца раёны і літры, не мяняецца ўладкаванне.
Умова ўсюды адна: у АПК Беларусі прасцей украсці, чым зарабіць.
Фота скрыншот відэа «Міліцыя Магілёўшчыны»
