Шклоўскі ляснічы, асуджаны ў Клічаве, грошы за незаконна прададзены лес накіроўваў у анлайн-казіно.
Нагадаем, у ліпені 2026 года Клічаўскім судом быў асуджаны на чатыры гады зняволення былы ляснічы, жыхар Магілёва, які сістэматычна даваў падначаленым указанні секчы дрэвы па-за межамі адведзеных лесасек або ўвогуле без дазвольных дакументаў. Так было высечана 288 дрэў розных парод, а нарыхтаваную драўніну прадавалі грамадзянам і прадпрыемствам, якія займаліся яе перапрацоўкай.
Незаконныя рубкі адбываліся ў Шклоўскім раёне. Паводле намесніка начальніка ўпраўлення КДК па Магілёўскай вобласці Аляксандра Панкратава, шкода ад такіх дзеянняў склала каля 70 тыс. рублёў.
Атрыманыя ад продажу драўніны ляснічы накіроўваў у анлайн-казіно, сцвярджае старшы інспектар ўпраўлення ДФР КДК па Магілёўскай вобласці Анатоль Асіпенка.
Па Беларусі ў 2026 годзе супрацоўнікі ДФР выявілі маштабныя схемы, у якіх прыватныя прадпрыемствы куплялі няўлічаны лес за наяўныя. Так з’яўляецца “шэры” лес – драўніна, паходжанне і рух якой спрабуюць схаваць ці заблытаць. Але часам схемы становяцца яшчэ маштабней. І тады беларускі лес адпраўляецца за тысячы кіламетраў – разам з грашыма, якія дзяржава павінна была атрымаць у выглядзе падаткаў.
Паводле звестак ДФР, адна з беларускіх кампаній выкарыстала ў экспартным ланцужку падкантрольную структуру ў Кітаі. Як высветлілі праваахоўнікі, лесапрадукцыя прадавалася з мінімальнай нацэнкай, а асноўны прыбытак заставаўся за межамі Беларусі.
Фотаздымак: news.by
