У параўнанні з першым кварталам 2026 года, у Магілёўскай вобласці зменшылася доля тых, хто мае даходы менш за 500 рублёў у месяц.
Па выніках выбарачнага абследавання Белстатам хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Магілёўскай вобласці доля такіх грамадзян за ІІ квартал склала 2,6%. У першым квартале яна была на ўзроўні 4,9%. Такім чынам скарачэнне амаль у два разы. Зараз большая доля такіх людзей у разрэзе ўсё Беларусі на Гомельшчыне – 2,7%.
Пры гэтым доля тых, хто мае даход больш за 2 тыс. рублёў у першым квартале была 8,9%. У другім квартале яна дасягнула 11,4%. Аднак гэтыя працэнты найменшыя ў Беларусі. У папярэднім квартале апошняе месца па долі самых багатых людзей займала таксама наша вобласць.
Фотаздымак: officelife.by
