Магілёўскі бард-эмігрант Аляксандр Баль выступіў на фестывалі бардаўскай песні імя Юрыя Таміліна ў нямецкім Вуперталі.
Пра свой удзел у фестывалі Аляксандр Баль распавёў у відэа на Фэйсбуку. Фестываль праходзіў тры дні – з 28 па 30 жніўня. На ім спявалі рускамоўныя барды, агулам больш за 20 чалавек.
Сваю палітычную пазіцыю арганізатары і ўдзельнікі фестываля абазначылі на яго сайце. “Мы асуджаем напад Расіі на Украіну і не падтрымліваем яго. Мы стаім на баку ахвяр і за мір, справядлівасць і бяспеку Украіны”, – заяўляюць яны.
Злёт, як яшчэ сваё мерапрыемства называюць арганізатары, носіць імя аднаго з першых арганізатараў клуба аўтарскай песні ў Вуперталі ў 1994 годзе – Юрыя Таміліна, які быў аўтарам ідэі правядзення Вупертальскага фестывалю.
“Юра аб’яднаў сотні аматараў жанру, якія пражываюць не толькі ў Германіі, але і за яе межамі. Узначальваў Вупертальскі клуб”, – нагадваюць арганізатары.
Скрыншот: Фэйсбук Аляксандра Баля
