Санаценка

Кнігу бабруйчаніна Анатоля Санаценкі, выдадзеную 10 гадоў таму, прызналі “экстрэмісцкай”

Кнігу “Вяртанне на Радзіму: вершы, пераклады, зацемкi” аўтарства бабруйчаніна Анатоля Санаценкі суд Ленінскага раёна Магілёва абвесціў “экстрэмісцкай”.

Сваё рашэнне адносна кнігі, выпушчанай 10 гадоў таму выдавецтвам “Галіяфы”, суд у Магілёве прыняў 1 верасня 2026 года. Яна ўжо ўнесена ў адпаведны спіс на сайце Міністэрства інфармацыі.

Даная цалкам беларускамоўная кніга Анатоля Санаценкі выйшла пасля выдання пяці кніг на рускай мове. У ёй – пра «Радзіму, жанчыну, каханне»; пра шлях аўтара да беларушчыны; пераклады з Гіёма Апалінэра, дзед і маці якога былі з Беларусі…

Анатоль Санаценка дагэтуль жыве ў Бабруйску. Быў галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера». Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку.

Як пісала калісьці магілёўская пісьменніца Таццяна Барысік, «Вяртанне на Радзіму» запрашае чытачоў захлынуцца ў віры разнастайнасці чалавечых пачуццяў, адчуць подых незабыўных 90-х, а таксама пераконвае – покуль не скончыўся твой жыцьцёвы шлях, вярнуцца дадому ніколі не позна.

Прачытаць кнігу бабруйскага літаратара можно ў электронным выглядзе праз інтэрнэт-бібліятэку https://kamunikat.org. 

Фотаздымак: Радыё Свабода

← Усе навіны Магілёва