За восем месяцаў бягучага года ў Магілёўскай вобласці на пажарах загінула 64 чалавекі. У той жа леташні перыяд было 53 смерці ад агню.
Адпаведна было і больш пажараў – 715 пажараў са студзеня па жнівень 2026 года супраць 654 у адпаведным леташнім перыядзе. Пацярпелі сёлета ад агню 56 чалавек, з іх трое дзяцей.
Па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у рэгіёне адбылося 204 пажары, а жыццё 43 чалавек абарвалася з-за банальнай звычкі паліць у ложку ў нецвярозым выглядзе.
Акрамя таго, агонь нанёс каласальную матэрыяльную шкоду: знішчана 125 будынкаў, 33 адзінкі тэхнікі, загінула чатыры галавы жывёлы, а таксама знішчана 140 тон грубых кармоў (летась – толькі адна тона).
У цэлым па Рэспубліцы Беларусь за гэты перыяд было зарэгістравана 4 792 пажары, ахвярамі якіх сталі 364 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей.
Фотаздымак: mogilev.mchs.gov.by
