У Менску 24-гадовага Мікіту Міхадзюка, які родам з Асіповічаў, асудзілі за нібыта замах на садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Пасля заканчэння школы ў Асіповічах хлопец пераехаў у сталіцу і паступіў на дзённае бюджэтнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Ён навучаўся на факультэце хімічнай тэхналогіі і тэхнікі па спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў».
Жывучы ў Мінску, Мікіта марыў змяніць прафесію і ўвайсці ў сферу інфармацыйных тэхналогій. Ён самастойна вучыўся на Java-распрацоўшчыка і сумяшчаў вучобу з падпрацоўкамі ў начных установах і іншымі часовымі заробкамі.
Шмат часу бавіў за анлайн-гульнямі і катаўся на скейтбордзе. А ў сацсетках ён не раз разважаў пра адкрыццё ўласнага стартапа.
Судовы працэс над Міхадзюком прайшоў у Мінскім гарадскім судзе. Хлопцу прысудзілі хатнюю хімію.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
