Добры ўраджай і вялікая канкурэнцыя ўскаднілі продаж гародніны, садавіны і грыбоў на рынку ў Бабруйску, сведчыць мясцовая жыхарка.
“У гэтым годзе памідоры прадаюцца вельмі дрэнна, таму што ўраджай добры і вялікая канкурэнцыя. Буйныя таматы сёння (1 верасня), прапаноўвала па тры рублі, ніхто не ўзяў. Паставіла цану 2,5 рубля. Маленькія, чэры, прадавала па пяць рублёў, потым трохі знізіла кошт, амаль усё забралі”, – распавяла выданню komkur.info 71-гадовая пенсіянерка з Бабруйска Таісія Собалева.
Таксама жанчына прадае лісічкі, якія сабраў у Дражні Светлагорскага раёна, дзе ў бабруйчанцы агарод, яе брат. Аднак літровы слоік гэтых грыбоў за сем рублёў купляць ніхто не хоча.
“Яблыкі па два рублі – таксама нікому не трэба, і чарнаплодную рабіну сёння зусім не прадала. Я не ведаю, што людзям трэба. Зараз думаю, што рабіць з гэтымі памідорамі, напэўна аджыку накручу. І слівы ёсць, зраблю соус ткемалі”, – разважае гандлярка, якая прапануе свае тавары на рынку “На Чырвонаармейскай” у Бабруйску.
Фотаздымак: komkur.info
