Кітайскія цукеркі, шакалад з Расіі, карэйская, расійская і беларуская касметыка – сярод забароненых да прадажу магілёўскай інспекцыяй Дзяржстандарта.
У Бабруйску па патрабаванні інспекцыі Дзяржстандарта былі выняты з продажу цукеркі суперкіслыя са смакам чарніц Hongtaiji, якія былі вырабленыя кітайскі вытворцай Chaozhou City Chaoan District Hongtaiji Food Co., Ltd. У іх складніках прысутнічаў і быў ўказаны на маркіроўцы недапушчальны харчовы дадатак – падсалодвальнік аспартам (Е951). Прадпісаннем Дзяржстандарту спынены ўвоз і абарачэнне гэтых цукерак у Беларусі. Таксама спынена дзеянне дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці.
Акрамя таго, магілёўскія інспектары ўнеслі ў рэестр небяспечнай прадукцыі шакалад без дадатку цукру з цэльным фундуком «Чаржед®», вытворчасці расійскай кандытарскай фабрыкі “Перамога”. У выніку выпрабаванняў у гэтай прадукцыі выяўлена ніжэй за патрэбнае ўтрыманне алею какавы і малочнага тлушчу, што ўводзіла спажыўцоў у зман па выглядзе шакалада. Вытворца наўмысна надаў знешні выгляд і асобныя ўласцівасці малочнага шакаладу, але пры гэтым даная прадукцыя такой не была. Падроблены шакалад чакаў той жа лёс, што і вышэйзгаданыя кітайскія цукеркі.
Таксама праблемы ўзніклі і ў шэрагу вытворцаў касметычных тавараў. Борная кіслата, якая забаронена для выкарыстання, была знойдзена ў беларускім спрэю для ног StepUp, вытворчасці ТАА “Медыкалфорт”.
У сыраватцы для твара асвятляючай з вітамінам Е Lamelin, вытворчасці Prettyskin International CO., LTD з Рэспублікі Карэя, знойдзены забароненыя хімічныя рэчывы. А ў расійскім гелі для душа Dream nature, вытворчасці ТАА “ЕвроТек” выкарыстаны фарбавальнік C1 20285, які не ўключаны ў пералік фарбавальнікаў, дазволеных да выкарыстання.
Усе гэтыя тавары выняты з продажу і забаронены для ўвозу ў Беларусь.
Фотаздымак: ТГ “Магілёўская абласная інспекцыя Дзяржстандарта”
