КДБ

У Магілёве КДБ цікавіўся наведвальнікамі краін Еўразвязу

Праваабаронцам стала вядома, што ў Магілёве напрыканцы жніўня сілавікі наведваліся да магілёўцаў, якія ездзілі ў ЕЗ.

Паводле Mayday, у другой палове жніўня зафіксавана некалькі выпадкаў, калі супрацоўнікі КДБ прыходзілі да магілёўцаў з ператрусамі і пытаннямі.

Асаблівую цікавасць выклікалі людзі, якія нядаўна вярнуліся з краін Еўразвяза. Сілавікі высвятлялі, чым яны займаліся за мяжой і ці кантактавалі з прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага руху.

Не абышлося і без вывучэння асабістага лічбавага жыцця. Супрацоўнікаў КДБ цікавілі смартфоны магілёўцаў. Прылады праглядалі ў прысутнасці ўладальнікаў.

Пра затрыманні падчас гэтых візітаў праваабаронцам невядома.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва