У большасці раёнаў Магілёўскай вобласці за прыёмнымі сем’ямі няма належнага кантролю, а які ёсць – носіць фармальны характар, выявіла пракуратура.
Як прыклад, у ходзе пракурорскай праверкі ў адной з апякунскіх сем’яў у Асіповіцкім раёне выяўлена неспрыяльная абстаноўка для падапечнай і біялагічных дзяцей апекуна: законны прадстаўнік знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, у жылым памяшканні адзначана антысанітарыя, адсутнасць неабходных прадметаў побыту і гігіены. Па патрабаванні пракурора раёна апякун адхіленая ад выканання ўскладзеных абавязкаў.
У сваю чаргу ў Дрыбінскім раёне непаўнагадовы са жніўня 2025 года пражываў у бабкі, паколькі бацька дзіцяці самаўхіліўся ад яго выхавання і ўтрымання, а маці памерла. Органы апекі ніякіх мер па дзяржаўнай абароне малалетняга не прымалі і пытання аб перадачы дзіцяці пад апеку не разглядалі.
Акрамя таго, выяўлены парушэнні маёмасных правоў дзяцей. Нараканні пракурораў выклікаў парадак выяўлення, уліку, кіравання маёмасцю падапечных і ажыццяўлення кантролю за іх захаванасцю. У шэрагу выпадкаў грашовыя сродкі, выдзеленыя на ўтрыманне падапечных, выкарыстоўваліся не па прызначэнні.
Таксама ў вобласці не заўсёды своечасова вырашаліся пытанні аб пастаноўцы дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў на ўлік, як маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Агулам пры перадачы сірот на сямейныя формы выхавання не заўсёды ў поўнай меры вывучаліся кандыдаты ў апекуны, а таксама не ацэньвалася іх магчымасць у поўнай меры забяспечыць належныя ўмовы для выхавання і ўтрымання дзяцей.
У асобных выпадках сем’ям, якія прынялі на выхаванне дзяцей, належным чынам не аказвалася псіхалагічная і педагагічная дапамога. Запланаваныя мерапрыемствы не ва ўсіх выпадках грунтаваліся на ацэнцы актуальных патрэбаў падапечных, часцяком насілі ідэнтычны характар для ўсіх сем’яў.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
