наркакур'еры

Дваіх бабруйчан затрымалі па падазрэнні ў наркагандлі – не адпрацавалі і месяц

Сілавікі з Гомельшчыны і Магілёўшчыны затрымалі двух жыхароў Бабруйска, якія працавалі наркакур’ерамі.

Двое жыхароў Бабруйска ва ўзросце 22 і 26 гадоў паспелі папрацаваць на інтэрнэт-наркамаркет, як сцвярджаюць праваахоўнікі, усяго тры тыдні. Паводле міліцыі, бабруйчане выконвалі ролю закладчыкаў. Па заданні куратара яны забіралі аптовыя партыі наркотыкаў, фасавалі іх, а затым рабілі схованкі ў Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

Прапанова хуткага нелегальнага заробку, як сцвярджаюць праваахоўнікі, трапілася маладым людзям у інтэрнэце. 

Падчас затрымання і ператрусаў у асабістым аўтамабілі, арандаванай кватэры і тайніках сілавікі знайшлі каля кілаграма гашышу. Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў. Затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Фотаздымак: ТГ “МУС Беларусі”

← Усе навіны Магілёва