бойка

У Бабруйску жанчына разняла бойку нажом – у бальніцу трапіў той, каго клікалі на дапамогу

У адным з бабруйскіх інтэрнатаў ноччу пілі ўчатырох – маці, дачка, пляменніца і сусед. Каля чатырох раніцы сусед абразіў пляменніцу, і тая пачала абзвоньваць знаёмых. На дапамогу прыехаў 26-гадовы бабруйчанін, таксама нецвярозы.
Пакуль мужчыны сварыліся, жанчыны выйшлі пакурыць. Вярнуліся і ўбачылі, што спрэчка ўжо перарасла ў сапраўдную бойку.
Разнімаць забіяк узялася 33-гадовая дама. Для большай пераканаўчасці яна ўзброілася кухонным нажом. Госць, які прыехаў дапамагаць, апынуўся ў бальніцы, да астатніх прыехала аператыўная група.
З пяці чалавек, якія сабраліся той ноччу ў пакоі інтэрната, адзіным пацярпелым стаў той, каго паклікалі на падмогу. Тым, хто піў з самага пачатку, дасталася толькі аператыўная група.

Фота ілюстрацыйнага характару.

← Усе навіны Магілёва