Пяцідзесяцігадовы бабруйчанін Юрый, работнік швейнай вытворчасці, давёў да амаль заводскага стану «Масквіч» 1954 года выпуску.
«Масквіч» быў першай машынай Юрыя: на мяжы дзевяностых і двухтысячных ён купіў яго ў суседа за 50 долараў і некалькі гадоў ездзіў на ім кожны дзень, дадаўшы хіба што печку, якая ў заводскай камплектацыі не прадугледжвалася.
Калі з’явілася іншамарка, рарытэт адправіўся ў гараж – на рэстаўрацыю ў два этапы, усё сваімі рукамі. На гэтай машыне майстар набіваў першыя гузакі ў кузаўной справе.
Ад арыгінала адступіў у двух месцах: рычаг каробкі перадач перанесены з руля паміж сядзеннямі, не хапае аднаго молдынга.
Цяпер «Масквіч» выязджае некалькі разоў за лета – і заўсёды збірае гледачоў. Пасля рэканструкцыі бою часоў вайны гаспадары хвілін дзесяць не маглі сесці ў машыну: людзі фатаграфаваліся.
Аднойчы аўтамабіль спынілі даішнікі – таксама дзеля здымкаў. Вазіў «Масквіч» і маладых.
У тым жа гаражы за некалькі гадоў з падручных запчастак сабраны квадрацыкл і плаваючы ўсюдыход.
На прапанову абмяняць «Масквіч» на пазадарожнік уладальнік адказаў: «Твая машына з гадамі таннее, а мая даражэе».
Фота «Сильные Новости».
