Магілёўская вобласць лідзіруе ў краіне па колькасці працоўных гадзін на чалавека, пры найменшых сярэдніх заробках.
Партал Banki24 складае статыстыку, у якіх рэгіёнах і па колькі гадзін беларусы працуюць. Паводле яго даных, на чалавека ў Магілёўскай вобласці за шэсць месяцаў 2026 года прыйшлося 955 гадзін працы. Пры гэтым у крыху больш заможнай Гомельскай вобласі – 941 чалавека-гадзіна. А ў сталіцы, дзе сярэднія заробкі значна вышэй, чым у рэгіёнах, – 937 чалавека-гадзін.
Як адзначаюць даследчыкі, лідзіруючыя пазіцыі ў гэтай “намінацыі” Магілёўшчына займае не адзін год. Варта нагадаць, што заробкі на Магілёўшчыне – найменшыя ў Беларусі.
Сярод галін рэйтынг працаголікаў па выніках першай паловы 2026 года ўзначалілі такія:
- аграрны сектар і паляванне – 1059 гадзін;
- ахова здароўя – 1023;
- перавозкі аўтобусамі ў рэгулярных зносінах – 1022;
- пасажырскі чыгуначны транспарт у міжгародніх і міжнародных зносінах – 1001;
- рыбалоўства і рыбаводства – 972;
- перавозкі тралейбусамі – 963;
- творчасць, спорт, забавы і адпачынак – 957;
- паштовая і кур’ерская дзейнасць – 954;
- грузавы аўтамабільны транспарт – 952;
- рознічная гандаль (рытэйл) – 950;
- будаўніцтва – 947;
- паслугі па часовым пражыванні і харчаванню (horeca) – 947;
- вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў (харчпрам) – 945;
- гандаль аўтамабілямі, матацыкламі і іх рамонт – 942.
Згодна з метадалогіяй падлікаў Banki24, у лік адпрацаваных чалавека–гадзін ўключаюцца ўсе фактычна адпрацаваныя работнікамі гадзіны, уключаючы звышурочныя і адпрацаваныя ў дзяржсвяты, непрацоўныя святочныя і выхадныя дні (устаноўленыя правіламі ўнутранага працоўнага распарадку і (або) графікам работ (зменнасці)), як па асноўнай працы, так і па працы па сумяшчальніцтве ў гэтай жа арганізацыі, уключаючы гадзіны працы ў службовых камандзіроўках.
Адпрацаваныя гадзіны ў сярэднім адным работнікам вылічаюцца дзяленнем агульнай колькасці адпрацаваных работнікамі чалавека–гадзін у справаздачным перыядзе на сярэдняспісачную колькасць за той жа перыяд.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
