Максім Гурын

У Бабруйску кіраўнік горада асабіста ўручыў школе посудамыйную машыну

Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын перадаў школе № 17 новую посудамыйную машыну. У гарвыканкаме гэта назвалі планамернай працай па падтрымцы ўстаноў адукацыі. 

Гісторыя пачалася 1 верасня. На Дзень ведаў Гурын пабываў у школе і заўважыў, што сталовай патрэбная новая тэхніка, пасля чаго пытанне, як водзіцца, узялі на кантроль. Праз паўтара месяца машыну прывезлі, а старшыня прыехаў у школу зноў – уручэнне знялі на фота і відэа. 

Планамернай такую працу назваць цяжка. Планамерна – гэта калі тэхніку ў школьных сталовых мяняюць паводле плана і графіка зносу, без уручэнняў і камер. Тут жа машыну купілі таму, што недахоп заўважыў кіраўнік горада, які зайшоў у школу на свята, а прывезлі так, каб ён зноў трапіў у кадр.

Фота Бабруйскі гарвыканкам.

← Усе навіны Магілёва