злачынствы

Ад нуля да трох скалаў рост колькасці цяжкіх злачынстваў на Клімаўшчыне

За дзевяць месяцаў 2026 года ў Клімавіцкім раёне адбылося ажно тры цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць жыцця і здароўя людзей. 

У адпаведны мінулагодні перыяд такіх злачынстваў не было, распавёў пракурор раёна Алег Лімараў на пасяджэнні з удзелам пракурора вобласці Валерыя Куліковіча. 

Таксама, паводле статыстыкі, у сферы сямейна-бытавых адносін было наўмыснае прычыненне лёгкага і менш цяжкага цялесных пашкоджанняў, а таксама пагроза забойствам. То бок тры злачынствы. Летась за дзевяць месяцаў іх было шэсць. Пракуратура паўзбуджала справы, нягледзячы на тое, што заяў ад пацярпелых не было.

Таксама на пасяджэнні пракуроры паўшчувалі органы прафілактыкі за недастатковае ўзаемадзеяннне, пералічылі хібы ў працы праваахоўных і дзяржаўных органаў. 

Вынкам пасяджэння стаў нейкі выпрацаваны там “комплекс дадатковых мерапрыемстваў”, закліканых “павысіць эфектыўнасць прафілактыкі наўмысных забойстваў і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў і палепшыць працу праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў”.

Фотаздымак з адкрытых крыніц

← Усе навіны Магілёва