лифт

У Магілёве да лесвіцы з фантанам у Падміколлі прыбудуюць ліфт і яшчэ адзін фантан

У парку Падміколле неўзабаве пачнуць будаваць панарамны ліфт з плошчы Арджанікідзэ на вуліцу Вялікую Грамадзянскую, крытую святлопразрыстую аглядную пляцоўку і пешаходны святлоды­намічны фантан – расказаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў.

Ліфт ён назваў унікальным аб’ектам, які не мае аналагаў у горадзе: яго ўпішуць у схіл, а кабіну зробяць празрыстай па ўсёй вышыні, каб з яе былі бачныя парк і Свята-Мікольскі манастыр.

Спуск з плошчы Арджанікідзэ ў Падміколле ўжо ёсць – гэта лесвіца з каскадам фантанаў вышынёй прыкладна з сяміпавярховы дом. Яна даўно стала месцам парку, якое фатаграфуюць найчасцей. Цяпер побач з ёй з’явяцца другая дарога ўніз і другі фантан.

Парк заклалі 29 сакавіка 2014 года, старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў называў яго сваёй марай.

У 2020 годзе ў сюжэце СТБ гаварылі, што рэалізавана толькі 10 працэнтаў архітэктурнай задумы, а ў перспектыве парк раскінецца на сотні гектараў. На турыстычным партале у планах парку значыліся сірынгарый, вяровачны гарадок, крыты каток, амфітэатр, парк мініяцюр, рэстаран нацыянальнай кухні і падвесны мост у Задняпроўе.

Па звестках ад крыніц mogilev.media, першапачаткова быў у гэтым спісе і ліфт, але пра яго асабліва не распаўсюджваліся – з’явіліся б пытанні.

Дванаццаць гадоў усходамі ў Паднікаллі даводзілася карыстацца без пад’ёмніка, а зараз яго падаюць як падзея

Фота «СБ. Беларусь сегодня».

← Усе навіны Магілёва