На 64-м кіламетры трасы Магілёў – Бабруйск у Кіраўскім раёне ў аўторак каля паловы дзявятай вечара сутыкнуліся BMW і GMC.
Паводле даных міліцыі, 29-гадовы кіроўца BMW спрабаваў пазбегнуць наезду на дзікую жывёлу, выехаў на сустрэчную паласу. GMC ад удару з’ехаў у кювет. З траўмамі шпіталізаваны кіроўца BMW, 35-гадовы кіроўца GMC і яго 29-гадовая пасажырка. Па факце аварыі праводзіцца праверка.
