гібель

У прыватным доме ў Магілёве знайшлі целы гаспадыні і яе сужыцеля

У адным з прыватных дамоў Магілёва ўвечары 19 кастрычніка выявілі целы 60-гадовай гаспадыні і яе 66-гадовага сужыцеля. Знешніх прыкмет гвалтоўнай смерці пры першасным аглядзе, паводле даных следства, не было. 

На месца выязджала следча-аператыўная група са следчымі-крыміналістамі і судовымі экспертамі: дом агледзелі, сляды зафіксавалі, відавочцаў апыталі. Папярэдне жанчына памерла ад атручвання этылавым спіртам, мужчына – ад вострай сардэчнай недастатковасці. 

Дакладныя прычыны смерці павінны ўстанавіць судова-медыцынскія і хімічныя экспертызы. Праверку праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Фота Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

← Усе навіны Магілёва